«Альгерд» пра тое, як вызвалялі Херсон

Алег «Альгерд» Аўчыньнікаў на вайне зь лютага 2022 году. Зь вясны ён з кароткімі перапынкамі быў на фронце, на херсонскім кірунку. Мінамётны разьлік полку імя Кастуся Каліноўскага, у які ўваходзіць Альгерд, яшчэ 12 лістапада ўвайшоў у Херсон. Пра ўражаньні ад вызваленага гораду «Альгерд» расказаў Свабодзе. Група «Альгерда» апошні час займала пазыцыю ля сяла Аляксандраўка, што...
Чытаць

«Туз»

На вайну ва Ўкраіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 году. Ён прымаў удзел у баявых дзеяньнях на поўдні Ўкраіны ў складзе беларускага батальёну «Тэрор». Цяпер хлопец звольніўся са службы. Пра вайну і пра выбары 2020 году «Туз» пагадзіўся паразмаўляць з намі. «Да выбараў я яшчэ сумняваўся, хто мае рацыю» — Хто вы такі? Як да вас зьвяртацца? — Можна зьвяртацца «Туз». Гэты пазыўны...
Чытаць

Міхась «Юнгер» Шавельскі

Міхась Шавельскі быў парамэдыкам у беларускім батальёне «Тэрор». Ён загінуў 11 кастрычніка 2022 году падчас баёў у Херсонскай вобласьці, між вёскамі Безыменнае і Шчасьлівае. Хлопцу быў 21 год. Пахавалі Міхася (пазыўны «Юнгер») у Віньніцы ў Заходняй Украіне. Там жыве ягоная нявеста Валерыя Хусанава, студэнтка ўкраінскай Акадэміі МУС. Валерыя пагадзілася расказаць Свабодзе пра Міхася. «Мы пазнаёміліся...
Чытаць

«Марк»

Начальнік штабу батальёну «Волат» палку імя Кастуся Каліноўскага «Марк» у вялікім інтэрвію расказаў пра сваё стаўленьне да Лукашэнкі, удзел у пратэстах, сьмерць Івана «Брэста», а таксама пра тое, як падтрымліваць дысцыпліну. «Пачалі зацягваць пятлю на шыі» — «Марк», раскажыце, калі ласка, што можаце, пра сябе. — Нарадзіўся і вырас у Беларусі. Мне больш за 40 гадоў. Ні ў якіх палітычных...
Чытаць
Глядзець усе

Уладзімір «Лысы» Лаўранюк

Уладзімер Лаўранюк з пазыўным «Лысы» некалькі месяцаў правёў на вайне. Быў камандзірам аддзяленьня ў палку Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у баявых апэрацыях, звольніўся праз траўму калена. У інтэрвію «Лысы» расказаў пра сябе і пабрацімаў. «Вучэльня для цяжкіх падлеткаў» — Адкуль вы родам? Дзе вучыліся, дзе працавалі? — Я мянчук. Мае бацькі і бабулі таксама зь Менску....
Чытаць

Іван «Менавіта» Тамашэвіч

Івану Тамашэвічу з пазыўным «Менавіта» 38 гадоў. Ён камандзір мінамётнага ўзводу батальёну «Волат» палку імя Кастуся Каліноўскага. У вялікім інтэрвію Іван расказаў пра свой удзел у «Маладым фронце», допыт у справе тэракту на тэрыторыі расейскай амбасады, а таксама як яго білі адразу васямнаццаць амапаўцаў. «Непаўналетнім быў у „Маладым фронце“» — Хто вы такі, адкуль родам?...
Чытаць

Як «Ліса» параніла пад Херсонам

Беларус Зьміцер «Ліс» ад канца 2021 году служыць у складзе Ўзброеных сілаў Украіны. Зь першых дзён вайны ён знаходзіўся на Херсонскім кірунку. 10 верасьня 2022 падчас наступу УСУ 21-гадовы беларус атрымаў раненьне. Са шпіталя Зьміцер расказаў Свабодзе пра тую апэрацыю (не называючы месцаў, што забаронена), а таксама пра настроі ў арміі. «Мы высунуліся штурмаваць расейскія пазыцыі. Гэта...
Чытаць

Андрэй «Рыцар» Кушняроў

Андрэй Кушняроў з пазыўным «Рыцар» на момант пачатку вайны быў у Беларусі, уваходзіў у аргкамітэт партыі «Дэмакратычны саюз», якая стваралася пад крылом Юрыя Васкрасенскага. Але 24 лютага ўсё рэзка зьмяніла ў ягоным жыцьці. Ён прыехаў ваяваць ва Ўкраіну, уступіў у полк Каліноўскага. Кушняроў не ўнікаў складаных заданьняў, быў разам з усімі ў Мікалаеўскай вобласьці і Севераданецку. У вялікім інтэрвію ён расказаў пра свой шлях....
Чытаць
Наверх