Зміцер Панкавец

Віталь «Пума» Пігараў

У беларускім фанацкім руху Віталь «Пума» Пігараў — адна з найбольш вядомых асобаў. Ён прыйшоў на фан-сэктар менскага «Дынама», самы вялікі ў краіне, яшчэ ў канцы ХХ стагодзьдзя, а празь нейкі час стаў там лідэрам. Пад канец 2016 году «Пуму» затрымаў ГУБАЗіК у справе распаўсюду парнаграфіі і распальваньні варожасьці. Два гады і чатыры месяцы ён…

Чытаць

Глеб «Сыч» Гунько

Беларус Глеб Гунько ваяваў у 2022 годзе. У баях на поўдні Ўкраіны ён атрымаў кантузію і посттраўматычны сындром. Пасьля нядоўгай рэабілітацыі ён зьбіраецца вяртацца назад на «перадок», на ваенным слэнгу так называецца першая лінія фронту. Глеб — самы малады баец батальёну Каліноўскага.  У вялікай гутарцы са Свабодай Глеб расказаў пра размову з Карпянковым на Акрэсьціна,…

Чытаць

Павел «Дзядзька» Шурмей

У мінулым Павал Шурмей — вядомы беларускі спартовец, які браў удзел у спаборніцтвах у акадэмічным веславаньні на дзьвюх Алімпіядах. Павал трымае некалькі сусьветных рэкордаў у выступах на трэнажорах у закрытых памяшканьнях. Цяпер Павал — адзін з добраахвотнікаў батальёну Кастуся Каліноўскага, які ваюе супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Мае пазыўны «Дзядзька». У вялікім інтэрвію для Свабоды…

Чытаць

Зміцер «Тэрор» Апанасовіч

Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне. Зьмітра Апанасовіча ня стала 26 сакавіка, ён загінуў у баях за горад Ірпень пад Кіевам. У гэтым супрацьстаяньні з найлепшага боку прадэманстраваў сябе беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага. Шэсьць дзён безь перапынку яны ўдзельнічалі ў баях за вызваленьне…

Чытаць

Зміцер «Ганс» Рубашэўскі

Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі стаў чацьвёртым беларускім добраахвотнікам, які загінуў падчас вайны ва Ўкраіне. «Гэта адбылося 12 красавіка падчас выкананьня баявога заданьня на Луганшчыне», — паведамілі Свабодзе ў 24-й асобнай мэханізаванай брыгадзе імя князя Данілы, дзе служыў беларус. 30-гадовы Рубашэўскі быў родам зь Берасьця, а ва Ўкраіне ваяваў з 2015 году. Ён уваходзіў у склад батальёна ДУК «Правы сэктар», які ў…

Чытаць

Дзяніс «Кіт» Прохараў

У баі, дзе сьмяротна паранілі Ільлю «Літвіна» Хрэнава, удзельнічалі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Адзін зь іх атрымаў раненьне, яму ампутавалі нагу, сёньня ягонаму жыцьцю ўжо нічога не пагражае. 26-гадовы беларус Дзяніс «Кіт» прайшоў гэтае выпрабаваньне ад пачатку і да канца. Ён кажа, што шанцы не загінуць былі 1 да 100, але больш за дзесяць байцоў змаглі выйсьці з акружэньня…

Чытаць

Ілля «Літвін» Хрэнаў

Першым беларусам, які загінуў у вайне ва Ўкраіне, стаў 27-гадовы Ільля, пазыўны «Літвін», зь беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў». Ільлю паранілі ў баях за Бучу. 4 сакавіка 2022 года беларус памёр. Прозьвішча Ільлі — Хрэнаў. Ён мянчук, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў аўтамэханічным каледжы, пасьля ўладкаваўся працаваць на МАЗ. У каледжы…

Чытаць
Наверх